Папярэдні запіс | Наступны запіс
Пры арганізацыі вясельля ўзьніклі 2 пытаньні і, як потым высьветлілася, 2 праблемы: дзе сьвяткаваць і што есьці.
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ. АЎЦЕНЦІЧАСКІЯ ЛАВЫ і ШТО ДЗЕЛАЦЬ.
Месца сьвяткаваньня выбралі прыцудоўнае - музэй-скансэн у Строчыцах. Адразу дамовіліся правесьці там абрад і абралі адзін з дворыкаў падалей ад наведнікаў для сьвяткаваньня, дамовіліся зь цёцечкай, якая будзе адказваць за арганізацыю (безумоўна за асобную плату "ў кішэню" і, заўважу, немаленькую!). Абавязкаў у цёцечкі было няшмат: правесьці абрад (за які на нашую кампашку трэ было заплаціць у касу каля 250$), дамовіцца наконт сталоў-лаваў, якія трэ было паставіць у двары перад хатай, пасядзець з намі 2 гадзіны пасьля працы і павартаваць, каб мы нічога з экспанатаў ня зьнеслі, трымаць нас у курсе ўсіх падзеяў па падрыхтоўцы, кантактаваць з кіраўніцтвам музэю па дробных арганізацыйных пытаньнях. За гэта яна запрасіла... 300$. "Хрэн зь ёй", - падумалі мы і згадзіліся. І што вы думаеце? За 2 тыдні да вясельля мы самі ёй патэлефаавалі на ўсялякі выпадак і даведаліся, што ў нашай сядзібе будуць расейцы здымаць нейкі фільм пра вайну, таму нам прыйдзецца пашукаць іншае месца (як потым аказалася ў дзень вясельля, ніхто там ніякага фільму не здымаў у гэты дзень). Пасьля закачанага сьвякрухай скандалу аказалася, што нам на выбар прапануюць 2 іншыя сядзібы, а таксама дазваляюць смажыць шашлыкі (аказалася, што нашая "арганізатарка" у дырэктаркі пра гэта нават не пыталася, а проста адразу адказала нам адмовай). Прыйшлося ахвяраваць працоўным днём і зноўку ехаць у музэй. Там мы чароўным чынам даведваемся, што пра сталы не дамоўлена, ахова пра наш прыезд не папярэджана і г.д. "Хрэн зь ім", - думаем мы і вядзем "арганізатарку" за руку да ўсіх людзей, каб аб усім дамовіцца. Але! У дзень вясельля бацькі мужа паехалі ў Строчыцы на 3 гадзіны раней, каб усё падрыхтаваць да прыезду гасьцей, а потым спакойна ўдзельнічаць у абрадзе, дзе ім паведамілі: "Сталоў і лаваў няма й ня будзе: у нас тарговыя работнікі гуляюць - усё забралі. Пасядзіце ў бярозках". А гасьцей больш за 40 чалавек! Пасьля чарговага закачанага сьвякрухай скандалу з музэю пазьбіралі чорт ведае якога ламачча, якое скласьці ў адзін стол на паляне зь няроўным грунтам было практычна нерэальна (тут я проста прамаўчу пра выгляд шмат якіх сталоў...). Дзякуй нашым мужным мужчынам, якія змаглі капаць... малатком... Але лаваў так і не было. Зноў-такі дзякуй мужчынам, якія проста пачалі з дамоў музэйных гэтыя лавы зносіць пад лямант музэйных працаўнічкоў-с "Это же аўцентічаскія лавы!". Дзякуй Богу, мы пра гэта нічога ня ведалі і шчасьліва перажылі гэты дзень.
ДЗЕЯ ДРУГАЯ. КУШАЦЬ ПОДАНА-С.
Зь ежай вырашылі часткова змагацца самастойна і амаль выпаліравалі да бляску тратуарную плітку па дарозе з хаты на Камароўку. Але гарачае і салаты замаўлялі ў Карчме, што ў Строчыцах. Яе арандуе Камяніца, што ў Менску, таму пасьля некалькіх дыгустацыйных паходаў в оную мы без праблемаў склалі меню і супакоіліся: гатуюць добра, смачна дый яшчэ й кухня традыцыйная, кошты w porzo. На вясельлі мы ўпэўнеліся ў тым, што дарма так расслабіліся. Верашчака была з салам замест хатняй кілбасы й мяса, бяз клёцак, проста жудасна тлустая (пры ўсёй маёй любові да тлустай ежы) і перасоленая. Есьці гэта было немагчыма. Пра дранікі сказаць нічога не магу - ня ела, але кажуць, што былі нармальныя. Салаткі нават аддалена не нагадвалі тое, што мы елі ў Камяніцы, але для непасьвечаных былі нават вельмі зносныя. Пасьля паўстала рэзоннае пытаньне: так фігова ў Карчме заўсёды гатуюць ці гэта палітыка партыі тыпу "куды вы ўжо дзенецеся - будзеце і гэта есьці"?.. Але "Камяніцу" саму вельмі раю - вы не падумайце:)
Адсюль выснова: не паўтарайце нашых памылак, заключайце з усімі пісьмовы кантракт з пазнакай усіх дэталяў, каб потым было куды тыкаць носам, ці прынамсі не аплочвайце паслугаў адразу (гэтую памылку мы зрабілі з Карчмой: аплацілі ў дзень вясельля перад падачай страваў, таму дамагацца звароту грошай за гаўняную ежу было бяз сэнсу - толькі сабе нэрвы псаваць...).
А цяпер, каб падсаладзіць дам вам фотак паглядзець:)

Comments
/я выратаваная, праўда?
Казлоўскі вясёлы :)