Home
дзіцячая фотка
...піару новую суполку [info]nord_by. Калі вас цікавіць Скандынавія - вам да нас:)
дзіцячая фотка
Нешта я зноўку загарэлася ідэяй набыць мульціварку, толькі вось Панасонікаў вялікіх нідзе няма ў Менску, дык заглядзелася на Unold у Паляндыі, яна ў іх яшчэ й цеста месіць, хлеб пячэ, варэньне варыць ды йогурт робіць... Вось такая цацачка:



Вось цяпер думаю, ці варта?..

Tags:

дзіцячая фотка
Od ежа


Сёньня я сьпякла першы ў маім жыцьці хлеб, сапраўдны, хатні, з хрумсткай коркай і кменам! Праўда, пакуль што крыху схалявіла й зрабіла яго на дражджах, а не не заквасцы, ды шэранькі (50% жытняй абдзіранай мукі), але ён атрымаўся без сумненьняў нашмат смачней, чым крамны. Паловы ўжо няма, хе-хе:)

Зы: на фотцы, праўда, мякіш выглядае некашэрна, але гэта называецца нефіг хлеб рэзаць гарачым:)
дзіцячая фотка
Пры арганізацыі вясельля ўзьніклі 2 пытаньні і, як потым высьветлілася, 2 праблемы: дзе сьвяткаваць і што есьці.

І )
ІІ )
Адсюль выснова: не паўтарайце нашых памылак, заключайце з усімі пісьмовы кантракт з пазнакай усіх дэталяў, каб потым было куды тыкаць носам, ці прынамсі не аплочвайце паслугаў адразу (гэтую памылку мы зрабілі з Карчмой: аплацілі ў дзень вясельля перад падачай страваў, таму дамагацца звароту грошай за гаўняную ежу было бяз сэнсу - толькі сабе нэрвы псаваць...).

А цяпер, каб падсаладзіць дам вам фотак паглядзець:)
Фоткі:) )

Вясельле. #1

  • 24 Жнв 2008 at 10:23 PM
дзіцячая фотка
Ну што, зьбіралася я, зьбіралася напісаць атчот пра вясельле й нарэсьце сабралася:) Думак і ўспамінаў шмат, таму будзе часткамі й па-трошкі.


Міф першы. Кажуць, што ўсе нявесты так хвалююцца перад вясельлем, што ня могуць спаць. Я спала проста цудоўна, а зранку тааак не хацелася ўставаць, што мы нават жартавалі: "А, можа, ну яго нафіг!"

Міф другі. Укладка нявесьце робіцца блізу 6 гадзінаў. А хто забараняў рабіць яе ў шэсьць рук?;) Але ўсё роўна замучылася, хоць і рабілі мне яе сябры + муж. Юлечка, Лёкса, дзякуй вам вялікі! І табе, сонейка:*

Міф трэці. Хваляваньне абавязкова прабярэ ў ЗАГСе. А ніфіга! Мы сьмяяліся, што дурныя. Палюбуйцеся:)
Read more... )

Працяг будзе:)

Павязалі

  • 11 Жнв 2008 at 3:33 PM
дзіцячая фотка
Вось яно й адбылося. Падрабязнасьці будуць пазьней:)

дзіцячая фотка
У сувязі з пераездамі й пераглядам рэчаў знайшлося шмат кніг, якія чытаць будзем наўрад-ці, а камусьці могуць прыдацца. Сьпіс ляжыць тут:  http://community.livejournal.com/otdam_darom_by/246290.html разам з правіламі вывазу. Прыяжджайце - забірайце:)

Са Сьвятам!!!

  • 24 Снж 2007 at 9:54 PM
дзіцячая фотка
Ну што ж, куцьця на стале, мёд таксама, пернікі амаль гатовыя - відавочна, што Каляды на носе;) Са Сьвятам Вас, даражэнькія! Няхай шчасьціць, і цяпло зьзяе зоркай у Вашай душы!

PR

  • 23 Ліс 2007 at 8:44 AM
стандартная
Спадары й спадарыні, дзядулі й бабулі, мальчыкі й дзевачкі, а таксама ўсе астатнія, далучайцеся да новай суполкі [info]knihi: будзем сачыць за навінкамі на кніжных паліцах разам.
шнуркі, сэрца
Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі разам з тэлевізійным каналам National Geographic праводзяць фатаграфічны конкурс “Невядомы Мінск”. Усе, хто хоча ўзяць удзел у конкурсе, павінны даслаць свае працы на адрас: вул. Цьнянская, 23А, Мінск, 220100 (калі вы ужо маеце надрукаваныя адбіткі), альбо на сеціўную пошту konkurs@mtis.by у фармаце JPEG. Да ўдзелу ў конкурсе будуць прымацца не больш за 3 здымкі ад аднаго аўтара.

Фатаграфіі мусяць быць дасланыя з кантактнай інфармацыяй аўтара і каментаром да здымка. Фотаздымкі будуць змешчаны на сайце www.mtis.by, дзе наведвальнікі змогуць пакінуць свае галасы да 10 снежня. Пераможца атрымае ад канала National Geographic прафесійную фотакамеру.

Працы прымаюцца да 20 лістапада 2007 г.

Узята адсюль: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki.

(А)пытаньне

  • 12 Кст 2007 at 10:06 PM
кава
Як вы думаеце, чым могуць займацца закаханыя ў ложку?

12 Кст 2007

  • 4:58 PM
дзіцячая фотка
Большасьць допісаў у гэтым дзёньніку пад замком. Калі ёсьць жаданьне пачытаць нудныя расказы пра маё жыцьцё  - застаўляйце заяўкі й прадстаўляйцеся. Разгляджу ўсе заяўкі, але зафрэндзіць не абяцаю: вось такое я гаўно, нават без пыльцы!

Мдзя...

  • 11 Кст 2007 at 12:23 AM
дзіцячая фотка
Цікава-цікава... І чаму гэта прожка для праверкі арфаграфіі ўпарта прапануе замяніць польскае "żona" (жонка) на "LINUX"???
Пара задумацца:/

Upd: А Воленьку на Коленьку:))))))))))))))))))

Апытанка вандруе далей

  • 04 Кст 2007 at 1:24 PM
дзіцячая фотка
Атрымала пытаньні ад [info]nataluga. Што ж цяпер рабіць - прыйдзецца адказваць:)

1. Хто ў доме галоўны?
А гэта гледзячы ў якім:) А так, спадзяюся, што кіраваць будзе каханьне й узаемапавага.

2. Чаго табе не хапае па жыцьці?
Лепш было б спытацца, чаго зашмат - гэта стоадсоткава ляноты. А не хапае, мабыць, пэўнасьці ў сабе й уласнага дому. Але для ўсяго свой час.

3. Якія з тваіх мараў мусяць спраўдзіцца ў бліжэйшы час?
Мабыць, усе мае мары ў працэсе й працэс гэты доўгі - на ўсё жыцьцё хопіць.

4. Што цябе палохае?
Напэўна, адзінота. Неяк я яе асабліва за жыцьцё адчула й не хачу вяртаць гэты стан.

5. Як выглядае шчасьлівы беларус?
Ды як заўгодна! Абы было крыху вар'яцтва ў вачох.

Жадючыя працягнуць гульню ёсьць? Тады пакідайце каментары. Ад мяне вы атрымаеце 5 пытаньняў, на якія трэба адказаць у сваім дзёньніку непадзамочным пастом.

27 Врс 2007

  • 2:36 PM
дзіцячая фотка
Маленькая девочка в глубине твоей души... «Русалочка»
Глубины твоей души не измерить, они велики, как Марианская впадина. Именно там, на самом дне обитает твоя Маленькая Девочка – нежная, тонкая, чувствительная Русалочка с большими мечтательными глазами. Она, как никто, умеет оценить красоту природы, обладает большой чуткостью и способна уловить малейшие движения чужих душ и даже мыслей, но – увы – очень ранима, поэтому чаще всего предпочитает прятаться. На поверхность всплывает только тогда, когда чувствует себя в безопасности. Помни, в чуткости – ее сила. Не позволяй ей очерстветь, береги это в себе.image
Пройти тест

Жаночае

  • 20 Врс 2007 at 7:10 PM
дзіцячая фотка
Мужчыны-юзеры мяне не зразумеюць, але...
Люблю джабер/аську/ірк і падобныя сродкі массавай інфармацыі камунікацыі за тое, што ў іх можна працягваць размаўляць нават з маскай на твары:)

Віншавалка:)

  • 13 Врс 2007 at 11:24 AM
дзіцячая фотка
Віншую ўсіх праграмераў, а перадусім майго адзінага_каханага_самага_лепшага_праграмера з прафесійным сьвятам :) Падвышэньня заробкаў, добрай каманды, нармалёвых мэнэджараў ды ўсёразумеючых сябровак побач:)

Сям'я

  • 09 Врс 2007 at 8:31 PM
дзіцячая фотка
Гэта мая першая спроба перанабору арнамента, таму не кідайце камянямі:)
глядзець )

Арнамент узяты з кнігі Кацара ("Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка" Мн. 1996).

зы: дзякуй суполцы [info]by_ethno :)
дзіцячая фотка
Езьдзіла я гэтым летам з дзяўчатамі на вучобу ў Польшчу. Дзяўчаты нашыя вольныя, незамужнія, пагуляць любяць:) Вось ім нейкія палякі й расказалі, што ў лесе вакол інэрнату водзяцца дзікі й ласі й дзяўчатам увечары адным небясьпеча хадзіць. На што яны ім: самі вы дзікія ласі! Нашыя дзеўкі!:) Аж гонар узяў:)))) Што самае сьмешнае потым ім разы са тры ад тых дзікоў бегаць давялося. У сэнсе ад сапраўдных, а не ад хлапцоў. Вось дзе потым пачнеш мужыкам верыць:)

Рэклама

Latest Month

Врс 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930